Прыехаў…

 12 февраля 2019

Міярчаніна 1969 года нараджэння затрымалі за рулём у нецвярозым стане. Права кіраваць аўтамабілем мужчына не меў. Страціў яго ў 2016-м: асуджаны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і на пяць год пазбаўлены права садзіцца за руль. На гэты раз у адносінах да п’янага бяспраўніка 18 студзеня ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Другая — за невыкананне прыгавору суда.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба

раённага аддзела ўнутраных спраў


При использовании материалов активная прямая гиперссылка на источник обязательна

Поделиться новостью